Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

Навучанне правільнаму гукавымаўленню спецыфічных беларускіх гукаў

Дата: 31 мая 2020 в 16:02
Автор: Минина М. В.

У сітуацыi блізкароднаснага двухмоўя асаблівую ўвагу трэба надаваць навучанню рускамоўных выхаванцаў правільнаму вымаўленню спецыфічна беларускіх гукаў.

У залежнасцi ад ступені падабенства з фанемамі рускай мовыфанемы беларускай мовы можна падзяліць на тры групы.

Да першай групы адносяцца фанемы, якія супадаюць у беларускай i рускай мовах. Гэта ўсе галосныя i пераважна большасць зычных фанем: [м], [м’]; [б], [б’]; [в], [в’]; |ж|, |ш].

Другую групу складаюць фанемы, якія адрозніваюцца паміж сабой у рускай i беларускай мовах тымі ці іншымі акустыка-артыкуляцыйнымі характарыстыкамі (напрыклад, цвердасцю-мяккасцю): [ч’] — [ч], [г], [г’] выбухныя — [г], | г’ | фрыкатыўныя, [д’] — [дз’], [т’] — [ц’], [р’] — [р] (параўнайце словы: черный — чорны, гриб— грыб, гимн— гімн, детu — дзеці, рекарака).

Трэцяя група — гэта фанемы, аналагаў якiх няма ў рускай мове. Taкix фанем у беларускай мове дзве: [дж], [у]. Аднак гэтыя фанемы маюць эквіваленты ў рускай мове — |ж] (урожай— ураджай) i [в], [ф], [л] (правда— праўда, травка— траўка, волк— воўк). У сваю чаргу ў рускай мове icнye гук [щ], які адсутнічае ў беларускай фанетычнай сістэме. Эквівалентам гука [щ] выступае ў беларускай мове гукаспалучэнне [шч].

Ва ўстанове дашкольнай адукацыі з рускай мовай навучання i выхавання на занятках па беларускай мове мэтазгодна працаваць толькi над гукамі другой i трэцяй rpyпы (астатнія гукі адпрацоўваюцца на занятках па развіццю рускага маўлення).

Фарміраванне правільнага вымаўлення таго ці іншага гука другой мовы ажыццяўляецца ў пэўнай паслядоўнасці (К. Ю. Пратасава):

  1. Этап слыхавога ўспрымання, які ўключае знаёмства з новым гукам у слове i абстрагаванне гука ад слова. У гульнявой сітуацыі трэба засяродзіць увагу дзяцей на патрэбным гуку, а затым увеці яго ізалявана.
  2. Пастаноўка ізаляванага гука беларускай мовы шляхам тлумачэння i па меры магчымасці дэманстрацый яго артыкуляцыі (тут можна выкарыстоўваць гульню «Вясёлы Язычок»). Паўтарэнне дзеяння ў адпаведнасці з гульнявым момантам.
  3. Слыхавыя практыкаванні на распазнаванне новага гука. Дзеці вучацца распазнаваць новыя ryкі беларускай мовы, якія змешваюцца ў вымауленні з гукамі рускай мовы або падобныя на ryкi беларускай мовы.
  4. Узнауленне дзецьмі новага гука (імітацыя гукавых адрозненняу у гульні).
  5. Самастойнае вымаўленне новага гука ў гульні.
  6. Уключэнне патрэбнага гука ў словы і фразы беларускага вуснага маўлення ў працэсе гульнявых дзеянняў.
  7. Аўтаматызацыя правільнага вымаўлення гука ў беларускім маўленні.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.